Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад пагрозай ліквідацыі чарговая пратэстанцкая суполка


Радыё Свабода Менскі гарадзкі суд пачаў разгляд пазову Менгарвыканкаму да пратэстанцкай суполкі "Запавет Хрыста". Менгарвыканкам патрабуе ліквідаваць царкву. Нагадаем, раней пастар суполкі Георгі Вязоўскі адседзеў 10 сутак арышту ў часе выбарчай кампаніі за правядзеньне несанкцыяванага ўладамі набажэнства.

Пратэстанцкая суполка "Запавет Хрыста" – чацьвертая па ліку, якую цягам гэтага году, ліквідуюць улады. Падставай для ліквідацыі суполкі сталася тое, што юрыдычны адрас не адпавядае нормам новага закону аб грамадзкіх аб''яднаньнях.

Пастар Вязоўскі заявіў Радыё Свабода, што ў выніку калі суполку дэ-юрэ ліквідуюць, то вернікі ўсё роўна будуць зьбірацца далей і ладзіць набажэнствы.

У абарону суполкі "Запавет Хрыста" ўжо выступілі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, а таксама пастары іншых пратэстанцкіх цэркваў.

Падрабязнасьці з судовай залі слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG