Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч і Вячорка сустрэліся з актывістамі дэмакратычных сілаў Віцебшчыны


Радыё Свабода На сустрэчу ў Віцебск прыехалі больш за 50 прадстаўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх рухаў з усяе Віцебскае вобласьці. Аляксандр Мілінкевіч і Вінцук Вячорка распавялі мясцовым актывістам пра мэты і задачы новага руху “За Свабоду”. У сваю чаргу мясцовыя прадстаўнікі апазыцыі гаварылі пра пасьлявыбарчую сітуацыю ў сваіх раёнах ды мястэчках.

Візыт лідэраў аб”яднанай дэмакратычнай апазыцыі ў Віцебск быў чацьвёртым паводле заплянаванай праграмы сустрэчаў у рэгіёнах: нядаўна прайшлі падобныя сустрэчы з мясцовымі актывістамі Меншчыны, Магілеўшчыны ды Гомельшчыны.

Пасьля сустрэчы зь менскімі лідэрамі мясцовыя прадстаўнікі апазыцыйных сілаў завіталі ў вёску Вароны, каб разьвітацца за адным са старэйшых апазыцыянэраў Віцебску, старшынём абласной рады Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Уладзімерам Плешчанкам, які раптоўна памёр учора на 58-м годзе жыцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG