Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адбыўся фэстываль незалежнай беларускай культуры


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве завяршыўся міжнародны фэстываль “Mediawave – Belarus free space”, які ўпершыню амаль цалкам быў прысьвечаны незалежнай беларускай культуры.

Фэстываль, галоўныя падзеі якога адбываліся ў цэнтры Варшавы ў будынку Мазавецкага цэнтру культуры, працягваўся тры дні. За гэты час сотні жыхароў польскай сталіцы мелі магчымасьць пазнаёміцца з рознымі праявамі незалежнай беларускай культуры – музыкай, мастацтвам, літаратурай, кіно.

Гаворыць Уладзя Міхневіч – лідэр “Беларускай ініцыятывы” – галоўнага арганізатара фэстывалю:

(Міхневіч: ) “Галоўнае, што зацікаўленасьць беларускай незалежнай культурай у Польшчы не зьніжаецца. Адначасова з нашым фэстывалем былі таксама яшчэ ў Варшаве дзьве вялікія імпрэзы, сярод іх Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно, які, вядома, адцягнуў частку людзей ад нас, але наведнікаў было дастаткова, каб лічыць імпрэзу ўдалай”.

Найбольшую цікавасьць сярод імпрэзаў фэстывалю выклікалі канцэрты. Зь Беларусі прыехалі гурты “Ветах”, “Госьціца” і “Osmira”.

(Міхневіч: ) “Найбольш удалай часткай імпрэзы былі канцэрты. Мы ўпершыню паказалі разам тры гурты, якія бяруць ідэі для сваёй музыкі з народных традыцыяў, фальклёру, але пры гэтым граюць розную музыку. Заля ўвечары запаўнялася да канца”.

“Беларуская ініцыятыва” мае намер правесьці фэстываль і ў наступным годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG