Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы – новая міністарка замежных справаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У кабінэце Казімежа Марцінкевіча ў выніку падпісаньня кааліцыйнага пагадненьне зьявілася некалькі новых міністраў. Сёньня зьмяніўся і міністар замежных справаў – месца Стэфана Мэлера заняла Ганна Фатыга – першая жанчына-мінсітар замежных справаў у польскай гісторыі.

Стэфан Мэлер – дасьведчаны дыплямат, раней амбасадар Польшчы ў Маскве, лічыўся выбітным спэцыялістам, што тычыцца дачыненьняў з усходам, але перадусім з Расеяй. Экспэрты нярэдка адзначалі, што, прыкладам, у беларускіх пытаньнях, міністэрства дзейнічае занадта павольна ці недастаткова рэзка.

Як прызначэньне новага міністра паўплывае на палітыку Варшавы ў дачыненьні Менску? Былы намесьнік амбасадара Польшчы ў Беларусі Марэк Буцька спадзяецца, што гэтая палітыка будзе больш актыўнай.

(Буцька: ) “Я, канешне, спадзяюся, што зьмена міністра замежных справаў паўплывае на актывізацыю польскай палітыкі ў дачыненьні да дыктатарскага рэжыму Беларусі, хаця апошнім часам гэтая палітыка была і так непараўнальна больш актыўнай, чым раней. Ганна Фатыга ня мае вялікага вопыту працы на такой пасадзе, але, як выглядае, вельмі цікавіцца дачыненьнямі з усходнімі суседзямі Польшчы. Спадзяюся, што маючы ў МЗС дасьведчаных супрацоўнікаў, яна будзе весьці адэкватную палітыку што да беларускага рэжыму”.

У сваю чаргу экспэрт Варшаўскага цэнтру міжнародных дасьледаваньняў Войцэх Бародзіч-Смалінські кажа, што прызначэньне Ганны Фатыгі на пасаду міністра замежных справаў азначае зьмяншэньне ролі МЗС у фармаваньні польскай замежнай палітыкі.

(Бародзіч-Смаліньскі: ) “Я б не разглядаў гэтае пытаньне у кантэксьце зьмены зьнешняй палітыкі, у тым ліку і палітыкі ў дачыненьні да беларускага рэжыму – думаю, яна і надалей будзе вострай. А вось роля МЗС у фармаваньні замежнай палітыкі Польшчы зьменшыцца – Ганна Фатыга гэта чалавек зусім іншага маштабу, меншага чым папярэднія міністры – Скубішэўскі, Барташэўскі, Герэмэк, Мэлер. Думаю, што цяпер замежная палітыка будзе рабіцца перадусім у канцылярыях прэзыдэнта і прэм’ера”.

Ганна Фатыга мае моцную падтрымку з боку прэзыдэнта Леха Качыньскага – яны працавалі разам яшчэ ў часы “Салідарнасьці”. Раней спадарыня міністар была дарадцам прэм’ера Ежы Бузэка ў замежнай палітыцы, дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту, а ў апошні час – намесьнікам міністра замежных справаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG