Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне да 9 траўня: чаму пераможаныя жывуць лепей за пераможцаў?


Альгерд Невяроўскі, Менск Надыходзіць чарговая гадавіна заканчэньня Другой усясьветнай вайны ў Эўропе. Але пераможаныя народы жывуць цяпер значна лепш за некаторых пераможцаў. Чаму так адбылося? Апытаньне на гэтаю тэму зрабіў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Чаму, на вашую думку, краіны пераможаныя ў Другой усясьветнай вайне жывуць цяпер лепш за некаторых пераможцаў?”

(Спадар: ) “Усё залежыць ад ураду, але і ад народу таксама”.

(Спадарыня: ) “Можа, гэта залежыць ад культуры. Яны можа больш дысцыплінаваныя за нас”.

(Спадар: ) “Таму што ў той час існаваў плян Маршала, які, на жаль, ня быў прыняты нашай дзяржавай. Вось гэта і вынікі”.

(Спадар: ) “Проста краіны Захаду і нашая краіна пайшлі рознымі палітычнымі і эканамічнымі шляхамі. Я думаю, у гэтым справа”.

(Спадарыня: ) “Ва ўсім вінаватая рэвалюцыя 1917 году”.

(Спадарыня: ) “Таму што там іншае стаўленьне да людзей. Так было і да вайны, і пасьля. Вайна тут не адыграла ролі. Дэмакратыя нарадзілася задоўга да перамогі. І ў Нямеччыне, і ў Англіі іншае стаўленьне да людзей. Мой бацька, вязень канцлягеру, атрымаў капеечную кампэнсацыю. Але нават справа ня ў грошах. А ягоныя аднагодкі з Англіі, Бэльгіі атрымалі 15-20 тысячаў. Пакінулі ўнукам дом”.

(Спадар: ) “Гэта й нашая камуністычна-сацыялістычная гісторыя. І нашае цяперашняе застойнае жыцьцё. Таму й няма разьвіцьця, якога б хацелася”.

(Спадарыня: ) “Яны лепей працуюць”.

(Хлопец: ) “Таму што гэтыя краіны ідуць шляхам капіталізму. А мы пайшлі сацыялістычным шляхам і 70 гадоў тапталіся на месцы бяз сэнсу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG