Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: чарговы пікет у абарону А.Казуліна


Радыё Свабода Сёньня група наваполацкіх актывістаў зладзіла чарговы пікет салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным. Як і мінулым разам, ён прайшоў у гарадзкім парку і яго ўдзельнікі раздавалі мінакам незалежную прэсу ды ўлёткі, а таксама зьбіралі подпісы пад зваротам да ўладаў з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.

Сёньня ж актывісты зьвярнуліся ў гарвыканкам з заявай, у якой запатрабавалі надалей вызначаць месцам правядзеньня грамадзка-палітычных мерапрыемстваў не гарадзкі парк, а больш людныя мясьціны. Пры гэтым актывісты прапанавалі сьпіс такіх месцаў. Забарону на пікетаваньне ля гарадзкога палацу культуры – традыцыйнага месца падобных мерапрыемстваў – заяўнікі кваліфікавалі як сур’ёзнае абмежаваньне грамадзянскіх правоў і папярэдзілі ўлады, што калі іхныя прапановы ня будуць узятыя да ўвагі, яны вымушаныя будуць зьвярнуцца ў суд і пракуратуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG