Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Маё меркаваньне наконт пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Пакуль кіруе Лукашэнка, рабіць гэта нельга ні ў ніякім выпадку"


Радыё Свабода Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў за аўторак, 2 траўня. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар: ) “Хачу сказаць, што выкарыстоўваючы ўсякія сьвяты, гэтая апазыцыя, хаця ніякая гэта не апазыцыя, бо ні праграмы, нічога няма, дык яны толькі пакрычаць, пашумяць і г.д. Чаму? Гэта таму што правалілася так званая рэвалюцыя пад кіраўніцтвам Амэрыкі. Дык ім сорамна стала, грошы ж узялі, дык хоць яшчэ крыху палаяць. Гэта нармальна, і мы ўсё гэта разумеем. Цяпер вось ужо трэба Мілінкевіча вызваляць – падстава ёсьць. Якія яны палітвязьні? Вы там нармальныя? Ці вы ведаеце, хто такія палітычныя вязьні? Магу патлумачыць. А гэта звычайныя хуліганы, якія парушылі грамадзкі парадак, ім далі адміністратыўны арышт ці штраф. Якія ж яны палітвязьні?”

(Спадар: ) “Вам пазваніла слухачка, якая абуралася арыштам лідэраў апазыцыі. Яна казала, як можна арыштоўваць навукоўцаў, людзей, на якіх трымаецца беларуская эканоміка. Паважаная радыёслухачка! А вы калі-небудзь задумваліся, як могуць працоўныя людзі ў любы будні дзень выяжджаць на розныя сэмінары, форумы, інструктажы за мяжу? Гэтыя людзі гадамі нідзе не працуюць і жывуць толькі на падачкі ад Захаду. Я ня раз задаваў пытаньне журналістам Радыё Свабода, якія маюць пастаянны кантакт зь лідэрамі апазыцыі, каб назвалі хоць адзін працоўны дзень з апошніх дзесяці год, на якім прадпрыемстве працаваў Лябедзька. Адказу я не атрымаў, бо няма чаго сказаць”.

(Спадарыня: ) “Вельмі паважаю Мілінкевіча, Казуліна. Гэта вельмі адукаваныя і граматныя людзі. Лукашэнка іх падноска ня варты”.

(Спадарыня, Ліда: ) “Хачу паведаміць пра навіны ў г. Ліда. Па цэнтральнай вуліцы Варшаўскай быў пабудаваны прыватны домік, які выкупіла адна жанчына. Яна дабудавала да гэтага доміка яшчэ адзін, такі страшны, і навешала трунаў, вянкоў. Людзі ўсе супраць, а ёй такое дазволілі. А нам глядзець на гэтыя труны кожны дзень!”

(Спадар:) “Савет Міністраў устанавіў бюджэт пражыцьцёвага мінімуму пэнсіянэра 144 тысячы беларускіх рублёў. З 1 траўня сярэдняя пэнсія ўстаноўлена 260 тысяч беларускіх рублёў. Здавалася, жыві і радуйся беларускі пэнсіянэр. Але вось калі возьмем штотыднёвік “Аргумэнты і Факты” за 15 красавіка №12, там напісана так: “На сярэднюю пэнсію ў 100 у.е. сёньня не пражыць, як і на дапамогу па дагляду за дзіцём, 50 у.е., гэта тры пачкі пампэрсаў. Да і тое, што выдаецца людзям у выглядзе бюджэтных датацыяў, здымаецца з ростам высокіх коштаў”. Сапраўды, кошты растуць. У вас на радыё ёсьць вельмі граматныя эканамісты, хацелася б, каб яны часьцей казалі пра гэта, расказвалі людзям пра сапраўднае становішча”.

(Спадар: ) “Адкажыце, калі ласка, на пытаньне. Людзі, якія маюць дачыненьне да тэлебачаньня, казалі, што беларускія тэлеканалы выкарыстоўваюць 25-ы кадр для замбаваньня людзей. Ці сапраўды гэта так?”

(Спадар:) “Мне здаецца, што нашы спадары не аб тым гавораць. Ёсьць галяндзкія, напрыклад, ветракі, якія таксама можна спажываць. Мы ўжо даволі добра ведаем, што значыць атамная электрастанцыя, Чарнобыль нам добра гэта паказаў. Таму нам ужо ўсё адно, што там ёсьць у Францыі, альбо яшчэ дзе-небудзь. Нам галоўнае, што ёсьць у нашай Беларусі цяпер на гэты час і для нашых дзяцей. Я не лічу, што атамная электрастанцыя – гэта ёсьць добра”.

(Спадарыня, Віцебск:) “Хачу сказаць за пана Мілінкевіча. У нас ёсьць свой прэзыдэнт, разумны, добры, сумленны, якога ўсе ў Беларусі бязьмерна любяць і заўжды будуць за яго галасаваць, пакуль мы будзем жывыя. Нам панства Мілінкевіча непатрэбнае! І як бы ён не ганяў зь дзецьмі па вуліцах, нешта там адпрацоўвае гэтым амэрыканцам за даляры, гэта ніхто ўсур’ёз не ўспрымае! Ён будзе сядзець заўсёды, калі ён парушае наш закон. Ён ідзе пад лёзунгам “Праўда, справядлівасьць!”, а ў самога ні праўды, ні справядлівасьці. Ён сказаў, што за Лукашэнку галасы ня лічаць – гэта абсалютная хлусьня! Мы ходзім сумленна, галасуем, у нас ёсьць камісіі, якія лічаць. Такога наш прэзыдэнт не дазволіць, як ён думае. А ён гэта, мусіць, зрабіў, таму што ў яго розуму ня так ужо шмат. Ён беспрацоўны, ён сядзіць, ён нікому нідзе не патрэбны! Вось яго і падабрала польска-амэрыканская знаць, каб неяк пасунуць нашага прэзыдэнта. Але мы яго будзем трымаць, пакуль мы жывыя! Хай ён ведае”.

(Бартось Марыя Іванаўна, в. Квасоўка: ) “Слухаючы Радыё Свабода, мяне абурае, як вы можаце слухаць гэтых, што за Лукашэнку. Хай іх і адзінкі, але яны ёсьць, якім добра жывецца. Асабіста мы за Аляксандра Ўладзімеравіча Мілінкевіча, за Аляксандра Казуліна, за Вінцука Вячорку, за Анатоля Лябедзьку і за іншых. Мы ведаем, што гэта сапраўдныя лідэры, гэта сапраўдныя людзі Беларусі, яны дапамагаюць нам змагацца з лукашэнкамі. Хочацца пажадаць ім здароўя самага найлепшага ад душы! Я спачуваю іх сем’ям – як цяжка гэта ўсё перажыць. Усяго найлепшага, Радыё Свабода! Мы толькі з вамі!”

(Спадар: ) “Вашае радыё толькі хлусіць. Вы такую лухту кажаце. Вось ваша апазыцыя такая вялая. Чым яны ўкараніліся? Атрымалі, купілі… Прафэсар гэты што зрабіў? Ён канкрэтна якую лепту ўнёс у разьвіцьцё рэспублікі? А зараз ён выступае. Ня зьдзекуйцеся зь дзяцей! А то ён зьбірае іх, апойвае наркотыкамі, гарэлкай. Ці ёсьць у вас сумленьне?”

(Сельчук Пятро, Слуцк: ) “Немагчыма вас пачуць ні на 31 хвалі, “Нямецкая хваля” перабівае, ні на 15 khz, ні на іншых, усё нехта перабівае. Усю вясну нельга вас пачуць альбо вельмі дрэнна чуваць. Вечаровыя перадачы дык крыху чуваць. Што з гэтымі частотамі? Трэба нешта папраўляць”.

(Уладзіслаў: ) “Маё меркаваньне наконт пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Пакуль кіруе Лукашэнка, рабіць гэта нельга ні ў ніякім выпадку, таму што дыктатарскі рэжым па сваёй сутнасьці стварае непрафэсіяналізм. То бок, адказныя пасады займаюць не прафэсіяналы, але ляяльныя да ўлады асобы, пра якіх вядома на канкрэтных прыкладах, што дзеля ўлады яны пойдуць на ўсё. Таксама савецкая сыстэма адукацыі, пры якой адмыслоўцы ведаюць нічога пра ўсё і вымушаны пасьля інстытуту вучыцца працаваць, таму што інстытуцкія веды на працы непатрэбныя. І галоўнае праблема – небясьпека стварэньня атамнай бомбы. На шчасьце, у Беларусі недастаткова грошаў і інтэлекту на атамную праграму, хіба, што дапаможа Расея, як гэта адбываецца ў выпадку зь Іранам. Але я ня думаю, што Пуцін настолькі дурны, каб давярацца Лукашэнку”.

(Сяргей: ) “У гэты цудоўны вясновы дзень хочацца падзякаваць добраму чалавеку, паэтэсе Сьвятлане, цудоўнай жанчыне, якая цудоўна гатуе, робіць добры вішнёвы кампот”.

(Спадарыня: ) “Хачу зьвярнуцца да спадара Астраўцова. Спадар Астраўцоў, перадайце наш заклік да спадара Аўтуховіча, каб ён спыніў галадоўку. Рэжым гэтага дамагаецца, каб ён галадаў, галадаў і памёр. Нашай бацькаўшчыне патрэбныя такія людзі, змагары, сумленныя. Такіх баіцца ўлада, баіцца, каб ён ня вывеў людзей на вуліцы. Мы б напісалі яму ліст, але ня ведаем ягоны адрас. З павагай да вас, сябры партыі КХП “Адраджэньне”, Лідзія Іванаўна, Лілія Дзімітраўна і Маргарыта Аляксандраўна”.

(Спадарыня: ) "У мяне прапанова. Трэба рабіць лялькі Лукашэнкі і ўсіх кіраўнікоў і спальваць іх на плошчы. Гэта будзе вельмі добра і выдатна.

А наконт тых людзей, якія тэлефануюць і выказваюцца супраць Мілінкевіча і супраць Казуліна, магу сказаць воднае: такія яны і людзі. Наагул, сябры пазнаюцца ў бядзе. Той, хто быў за праўду і справядлівасьць, ён і цяпер за гэта. І, наадварот, гэта выявіла тых двудушных людзей – гэта вельмі добра".

(Спадарыня: ) “Наконт радасьці тых, хто падтрымлівае Лукашэнку, з той нагоды, што Мілінкевіча арыштавалі, быццам паеўшы баланду турэмную, ён выйдзе адтуль зусім іншым. Ня трэба так думаць. Такога чалавека, як Аляксандар Мілінкевіч, Аляксандар Казулін, ня зломіць вось гэтая самая баланда. Нічога зь імі ня зробіцца. А тое, што падвоіцца іх жаданьне наадварот зрабіць квітнеючую Беларусь, у гэтым я не сумняваюся. І стараюцца яны ня толькі для сябе і для тых, хто за іх галасаваў, стараюцца яны і для вас, хто галасаваў супраць іх. Ён хоча ўсім без выключэньня зрабіць нармальнае, цывілізаванае, эўрапейскай жыцьцё. Такіх людзей не зломіць ні турма, ні баланда, ні вашая радасьць з нагоды таго, што яны там сядзяць. Ня трэба радавацца чужому няшчасьцю, чужой бядзе – гэта як бумэранг, можа вярнуцца назад да тых, хто радуецца. Так што будзьце асьцярожныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG