Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наколькі свабодная беларуская прэса?


Севярын Квяткоўскі, Менск Ад 1993 году з ініцыятывы ААН і ЮНЭСКО 3 траўня ў сьвеце адзначаюць Дзень свабоды прэсы. А ці дастаткова свабоды ў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі? Адказам на гэтае пытаньне ў людзей на менскіх вуліцах цікавіўся карэспандэнт “Свабоды”.

(Спадар: ) “Ды ў нас жа хапае СМІ! Пры жаданьні ўсе свае думкі можна выказваць без праблемаў”.

(Спадарыня: ) “Мяркую, у нас дастаткова свабоды для прэсы. Хоць кожнаму чалавеку заўжды свабоды мала. Але, паколькі прэса ёсьць прэса, яна мусіць быць хоць чымсьці абмежаваная, нейкімі рамкамі. Проста людзі мала чытаюць недзяржаўных газэтаў і часопісаў. І праз гэта тыя мяркуюць, што ім мала свабоды. Людзі мала цікавяцца тым, што друкуюць незалежныя выданьні. У асноўным чытаюць наша дзяржаўнае”.

(Спадарыня: ) “Дастаткова. Газэты друкуюцца розныя, нават многа”.

(Карэспандэнт: ) “Якія вы купляеце, чытаеце?”

(Спадарыня: ) “Мы не купляем, мы карыстаемся бясплатнымі”.

(Хлопец: ) “Для мяне дастаткова”.

(Карэспандэнт: ) “Вы атрымліваеце інфармацыю ў асноўным праз газэты, праз тэлебачаньне?”

(Хлопец: ) “Я ў Інтэрнэце шмат чытаю”.

(Спадар: ) “Больш трэба свабоды. Ды няма ў нас свабоднай прэсы! Толькі тая, што нам навязваюць”.

(Дзяўчына: ) “Цяпер прэсу прэсуюць, шмат не даюць сказаць”.

(Карэспандэнт: ) “Як вы гэта заўважаеце?”

(Дзяўчына: ) “Зашмат добрых фактаў даюць, мала рэальных… Больш навінаў дазнаесься праз чуткі, чым з газэтаў і выпусаў навінаў”.

(Студэнт: ) “Абсалютна недастаткова прэсы. Вось просты прыклад. Прэзыдэнцкія выбары 1994 году, калі ў простым тэлеэфіры адбыліся тэледэбаты кандыдатаў. У той час была свабода СМІ. Цяпер ні пра якія тэледэбаты гаворкі ісьці ня можа. А калі ўлічыць апошнія выпадкі, калі “Белпошта” адмовілася распаўсюджваць “Нашу Ніву”, “Народную Волю”, “Товарищ”… Гэта яшчэ адзін прыклад таго, што свабода прэсы ў нас скончылася як такая”.

(Дзяўчына: ) “Свабоды ніколі не бывае зашмат”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG