Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уроцлаў: На 1 траўня палякі зайгралі Джымі Хендрыкса


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У польскім горадзе Ўроцлаў усталяваны незвычайны сусьветны рэкорд – 1572 гітарысты зайгралі разам вядомы твор Джымі Хендрыкса “Hey Joe”.

Рынкавая плошча Ўроцлава выглядала ў гэты дзень незвычайна – калі нешматлікія нэакамуністы і прыхільнікі новых левых рухаў ладзілі па ўсёй краіне першамайскія дэманстрацыі – на ўроцлаўскім пляцы каб зайграць неўміручы твор Джымі Хендрыкса “Hey Joe” сабраліся дакладна 1572 гітарысты – на 17 больш, чым у ЗША, дзе быў зафіксаваны папярэдні рэкорд у адначасовым граньні гэтай песьні.

Гралі, канечне, па-рознаму, на розных узроўнях. Удзельнічалі і такія зоркі як Лешэк Ціхоньскі – адзін з найбольш дасьведчаных польскіх блюзмэнаў, і 12-ці гадовая дзяўчынка Гражына... Рознае майстэрства, розны досьвед, розны ўзровень выкананьня, але атмасфэра на пляцы адна.

(Гітарыст: ) “Я ад маладых гадоў цікаўлюся рок-музыкай. Так, некаторыя з маіх куміраў цяпер ужо не такія маладыя, як, зрэшты і я – мне ўжо 50 гадоў, але гэта нічога не зьмяняе. Атмасфэра на гэтай імпрэзе цудоўная”.

Удзельнікі гэтага незвычайнага канцэрту вырашылі сабрацца ў наступным годзе ізноў 1 траўня. Бо як можна яшчэ лепей ушанаваць памяць вялікага амэрыканскага гітарыста, як ні выконваючы разам ягоны твор, тым больш калі навокал ходзяць калёны ці, лепш сказаць, групы людзей з чырвонымі сьцягамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG