Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Познані далі бясплатны офіс беларускаму асьветніцкаму цэнтру


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Напярэдадні травеньскіх сьвятаў (а ў Польшчы акрамя 1 траўня гэта яшчэ і Дзень Канстытуцыі 3 траўня) улады гораду Познань зрабілі падарунак Беларускаму культурна-асьветніцкаму цэнтру – далі гэтай арганізацыі бясплатны офіс.

Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар існуе ўжо тры гады, аднак пэрыяд найбольшай актыўнасьці гэтай арганізацыі прыйшоўся на пачатак гэтага году – былі наладжаныя шэраг палітычных і культурніцкіх акцыяў, у тым ліку і ў супрацоўніцтве з гарадзкімі ўладамі. Кіраўнік цэнтру Віталь Воранаў кажа, што ўлады Познані заўважылі высілкі сяброў цэнтру – а гэта пераважна маладыя беларускія студэнты, але таксама і палякі. Уласнае памяшканьне зьменіць працу арганізацыі:

(Воранаў: ) “Мы будзем мець доступ да тэхнікі цяпер, чаго раней не было, можна будзе рэгулярна зьбірацца, сябры нашай арганізацыі будуць мець больш магчымасьцяў для самарэалізацыі”.

Памяшканьне для беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру выдзеленае ў самым цэнтры Познані – што дае магчымасьць пашырыць дзейнасьць арганізацыі.

(Воранаў: ) “Цяпер абсталёўваем гэтае памяшканьне. Там будзе сталая экспазыцыя мастакоў-беларусаў з Познані. Будуць кампутары, іншая тэхніка. Плянуем мець таксама так невялікую друкарню – нам паабяцалі падарыць прафэсійныя друкарскія машыны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG