Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд па ліквідацыі саюзу пісьменьнікаў працягваецца ўжо 6 гадзінаў


Радыё Свабода А 10-й распачаўся суд Вярхоўным судзе ў справе ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. З пазовам аб ліквідацыі пісьменьніцкай арганізацыі выступіў мін''юст.

Суд цягнуўся амаль 6 гадзінаў без перапынку да паловы на чацьвертую. Пасьля кароткага перапынку разгляд справы будзе працягнуты.

На пачатку дзьве гадзіны выступала абвінавачаньне – прадстаўнік мін''юсту.

Старшыня саюзу Алесь Пашкевіч выступіў у адказ, прывёў пераканаўчыя аргумэнты і доказы ў адказ па кожным пункце абвінавачаньня, абвергнуўшы ўсе пункты.

У суд сёньня прыйшлі прадстаўнікі Рады і шмат сяброў саюзу, у тым ліку Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Валянцін Тарас, Вольга Іпатава, Барыс Пятровіч і іншыя.

Прысутнічалі прадстаўнікі літоўскай і швэдзкай амбасадаў, прадстаўнікі некалькіх партый і журналісты.

Напярэдадні суду прадстаўнікі пісьменьніцкага саюзу хадайнічалі аб прадстаўленьні большай залі з прычыны вялікай колькасьці людзей, але ім адмовілі. У выніку частка людзей ня здолела патрапіць на слуханьні.

Гл.таксама • Міліцыя затрымала 8 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць пісьменьнікаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG