Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Правадніцы Менскага ўчастку А.Э.Гойле, якая абслугоўвала вагон Менск—Бэрлін, відаць, вельмі карцела падзарабіць” (1986)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 28 красавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Сялянская ніва”, 1926 год. З Чыкага:

“Яшчэ за некалькі тыдняў да вечара распачалася энергічная агітацыя супроць гэтага Беларускага Вечара з боку мяйсцовых расейскіх груп. Здавалася, што можа лучыць маскоўскіх манархістаў з маскоўскімі бальшавікамі, незалежнай (антырэлігійнай) інтэлігенцыяй, з царкоўнікамі. Аднак, калі ў кацапаў заходзіць патрэба бараніць “единой неделимой России”, тагды яны працуюць супольна. Беларускі Нацыянальны Саюз прыняў вызаў маскалёў і павёў з сваей стараны зноў контр-агітацыю. Яго лёзунг быў: “Беларусы, верце толькі сваім сілам. Самі толькі можам дабыць вольнасьць і незалежнасьць Бацькаўшчыны!”

“Вечерний Минск”, 1976 год. Кандыдат філязофскіх навук А.Красноў:

“У нашай краіне і братніх сацыялістычных краінах вырасьлі цэлыя пакаленьні людзей, для якіх вера ў бога служыць нібы знакам эпохі, якая мінула незваротна. Глыбокі крызіс рэлігіі назіраецца і ў капіталістычным сьвеце. Згодна з падлікамі саміх царкоўных арганізацыяў, хрысьціяне ў пачатку ХХ стагодзьдзя складалі 39 адсоткаў насельніцтва, цяпер — 30, а ў канцы нашага стагодзьдзя іх будзе ня больш за 16 адкоткаў”.

“Вечерний Минск”, 1986 год:

“Правадніцы Менскага ўчастку А.Э.Гойле, якая абслугоўвала вагон Менск—Бэрлін, відаць, вельмі карцела падзарабіць. І яна пайшла на ўгоду з сумленьнем, паабяцаўшы адной пасажырцы перавезьці празь мяжу залаты пярсьцёнак на ўласным пальцы. Не атрымалася! За парушэньне мытных правілаў бюро Кастрычніцкага райкаму КПБ аб’явіла члену КПСС А.Э.Гойле строгую вымову з занясеньнем ва ўліковую картку… Ёй забаронена працаваць у міжнародных цягніках”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG