Пасьля ўвядзеньня Эўразьвязам больш жорсткіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, магчымыя таксама і іншыя захады, лічаць у Брусэлі.
У зьвязку з арыштам Аляксандра Мілінкевіча адпаведныя заявы зрабілі вядомыя нямецкія палітыкі.
Так Генэральны сакратар Хрысьціянска-дэмакратычнага Зьвязу Рональд Пофала запатрабаваў неадкладнага вызваленьня лідэра аб''яднанай беларускай апазыцыі. Паводле ягоных словаў, арышт чалавека з-за ягоных палітычных перакананьня цалкам непрымальны.
“Унівэрсальныя правы чалавека і палітычныя свабоды, нарэшце, павінны дзейнічаць у Беларусі”, заявіў Рональд Пофала.
Паводле намесьніцы старшыні фракцыі вольных нямецкіх дэмакратаў у Бундэстагу Сабіны Лёйтгойзэр-Шнарэнбэргер, “апошні эўрапейскі дыктатар Лукашэнка ні дня ня зможа быць пры ўладзе без падтрымкі расейскага лідэра Пуціна. Расея павінна выконваць патрабаваньні Рады Эўропы адносна падтрымкі дэмакратычных працэсаў у Беларусі, а таму мусіць паклапаціцца пра неадкладнае вызваленьне Аляксандра Мілінкевіча”.