Сябра Партыі вольных нямецкіх дэмакратаў і міжнароднай камісіі Бундэстагу Гаральд Ляйбрэхт наведаў Менск з 25 да 27 красавіка і ў сваёй заяве для прэсы зазначыў, што абыходжаньне рэжыму Лукашэнкі з удзельнікамі ўчорашняга “Чарнобыльскага шляху” чарговым разам дэманструе сьвядомую накіраванасьць Менску на ізаляцыю, у той час як сьмеласьць удзельнікаў гэтай акцыі заслугоўвае самай вялікай падтрымкі. Паводле Гаральда Ляйбрэхта, нямецкі Бундэстаг асуджае няспынныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, уключна з апошнімі арыштамі лідэраў беларускай апазыцыі.
Як заявіў нямецкі парлямэнтар, галоўнай мэтай ягонай паездкі ў Беларусь было жаданьне перадаць, што Бундэстаг салідарны зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі, і прапанаваць гэтым сілам у часе праведзеных днямі сустрэч канкрэтную палітычную падтрымку.