Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“П’яніца мусіць узяць сябе ў рукі. І ў гэтым яму павінна дапамагчы рэшта рабочых праз маральны ўплыў” (1926)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 27 красавіка

“Звезда”, 1926 год. Нехта Гарэлік адзначае:

“П’яніца ня можа быць раўнапраўным сябрам рабочага грамадзтва, ён стаіць на галаву ніжэй за ўсю масу. Мы не павінны рабіць палёгкі дзеля размоваў пра “спадчыну клятай мінуўшчыны”. П’яніца мусіць узяць сябе ў рукі. І ў гэтым яму павінна дапамагчы рэшта рабочых праз маральны ўплыў. П’яніцаў нельга выбіраць ні на якія выбарныя пасады. П’яніца ня можа быць прадстаўніком рабочых — ён вораг сваёй клясы”.

“Звязда”, 1966 год. Пасьля землятрусу ў Ташкенце:

“У сталіцы Узбекістана — спакойна. Горад з мільённым насельніцтвам жыве нармальным, спакойным жыццём. Працуюць прадпрыемствы і ўстановы, дзейнічаюць гарадскі транспарт і сувязь. Як заўсёды, ажыўлена на вуліцах. Хутка, дакладна і спакойна ліквідоўваюцца вынікі землятрасення… Многія, хто страціў жыллё, ужо атрымалі новыя кватэры. Высокую арганізаванасць праявіў асабовы састаў падраздзяленняў ташкенцкай міліцыі. З рызыкай для жыцця яны разбіралі завалы, выносілі пацярпеўшых і яшчэ да прыезду ўрачоў аказвалі ім першую дапамогу”.

“Народная газета”, 1996 год. Васіль Старавойтаў:

“…да ярлыкоў я ўжо прызвычаіўся. Раней дэмакраты мяне адносілі да “чырвоных памешчыкаў” і “фэадалаў”, а цяпер многія “левыя” запісалі ў “буржуі” й “рабаўнікі”. Бог ім, як кажуць, судзьдзя. А мне судзьдзі — “расьсветаўцы”, зь якімі я ўжо дваццаць дзявяты год лёс дзялю. Яны і пацьвердзяць: нічога са створанага іх працай багацьця за межы гаспадаркі не сплыло”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG