Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікеты з нагоды Чарнобылю – у Варшаве, Брусэлі, Стакгольме


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве, каля беларускай амбасады прайшла акцыя ў падтрымку ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху" ў Менску. Падобныя акцыі адбыліся таксама ў Брусэлі і Стакгольме.

Каля будынку беларускай амбасады ў Варшаве, дзе сёньня першы дзень няма намётаў з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў у Беларусі, сабраліся каля 20 чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Удзельнікі акцыі падпісаліся пад зваротам, у якім ад беларускіх уладаў патрабуецца спыніць перашкоды на шляху гуманітарнай дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы і падаць насельніцтву праўдзівую інфармацыю пра наступствы аварыі. Потым удзельнікі акцыі спрабавалі перадаць пэтыцыю супрацоўнікам амбасады, але да іх ніхто не выйшаў.

(Удзельнік акцыі: ) "Мы хацелі б перадаць зварот прадстаўніку амбасады, ці ёсьць такая магчымасьць?"

(Супрацоўнік амбасады: ) “Пакіньце дакумэнт у паштовай скрынцы”.

Між тым у Брусэлі каля двух дзясяткаў беларусаў прайшлі маршам па вуліцах Брусэлю, трымаючы ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі і плякат з надпісам “Лукашэнка, гэта Чарнобыль для Беларусі, Пуцін – Чарнобыль для Расеі”. На брусэльскай плошчы імя Шумана марш скончыўся і прысутныя правялі пікет, у часе якога раздавалі мінакам улёткі. З бэльгійскай сталіцы гаворыць Зьміцер Піменаў:

(Піменаў: ) “Мы хочам зьвярнуць увагу бэльгійцаў на тое, што Савецкі Саюз зрабіў злачынства над беларускім народам, а сёньня МАГАТЭ працягвае экспэрымэнт на беларускіх тэрыторыях. Пра гэта напісана ва ўлётцы”.

А ў цэнтры Стакгольму каля 15 беларусаў са Зьвязу беларусаў Швэцыі правялі пікет. Са Стакгольму гаворыць Алесь Ліцьвінчык.

(Ліцьвінчык: ) “Мы раздавалі швэдам інфармацыйныя ўлёткі, пар наступствы аварыі. Тут вельмі гэтым цікавяцца – мат публікацыяў у прэсе ў гэтай справе”.

У Стакгольме адбываецца таксама міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная наступствам чарнобыльскай катастрофы у якой бяруць удзел таксама госьці зь Беларусі.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG