Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: затрыманьні й выклікі ў КДБ за "Чарнобыльскі шлях"


Радыё Свабода, Магілёў У Магілёве раніцай затрымалі юрысконсульта Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандра Караўлёва. Яго сілай пасадзілі ў машыну, калі ён выходзіў з дому. Дагэтуль невядома, у чым яго вінавацяць.

Сёньня ж ва ўправу КДБ выклікаюць старшыню Магілёўскай філіі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Галіну Лісіцыну. Супрацоўнікі КДБ цьвердзяць, што спадарыня Лісіцына арганізоўвала выезд магілёўцаў на "Чарнобыльскі шлях" у Менск і такім чынам парушыла закон. Аляксандар Каралёў і Галіна Лісіцына належаць да незарэгістраванай Партыі працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG