Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч знаходзіцца за кратамі 8 дзён


Радыё Свабода Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч восем дзён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы, куды трапіў паўторна. Ён знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы. Перад арыштам ён заявіў нашаму карэспандэнту, што зь першага дня будзе галадаць за кратамі. Судовы працэс над ім пачнецца 27 красавіка.

Мікалай Аўтуховіч мінулы раз галадаў за кратамі 74 дні, патрабуючы, каб яму зьмянілі меру стрыманьня. Пазьней ён уцёк з-пад хатняга арышту й два месяцы хаваўся.

Яго затрымалі ў Менску 8 красавіка, а Кастрычніцкі раённы суд Горадні пастанавіў зноў узяць яго пад варту. Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць у тым, што ён, маючы два дзясяткі таксовак, ухіляўся ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Ён абвінавачаньня не прызнае.

Адвакатка Галіна Іванова гаворыць, што афіцыйнай заявы наконт галадоўкі не было, і яна ня можа сказаць, ці галадае цяпер спадар Аўтуховіч.

(Іванова: ) “Так, а сам ён не гаварыў, і мы яго не пыталі. Ён знаёміцца з матэрыяламі справы, нам трэба рыхтавацца да суду, і мы, уласна кажучы, размаўляем на гэтыя тэмы, рыхтуемся да працэсу, бо ўзьнікае там таксама шмат пытаньняў па справе”.

Высьветліць у турэмнага кіраўніцтва пытаньне пра галадоўку Мікалая Аўтуховіча не атрымалася. Тым часам сёньня перадачу арыштаванаму прывозілі з Ваўкавыску ягоныя калегі. Адзін зь іх, Уладзімер Асіпенка, сказаў, што яму перадалі, апроч іншага, газэты, паперу для пісаньня й капірку — пра гэта прасіў сам арыштаваны. Што да ежы, дык паводле спадара Асіпенкі, Аўтуховіч перадаў праз адвакатаў просьбу, каб яму прыносілі толькі ваду.

Вось што сказаў сам Мікалай Аўтуховіч у судовай залі 13 красавіка перад тым, як яго ўзялі пад варту:

(Аўтуховіч: ) “Вось яны мне зараз скажуць рашэньне, і я ім абвяшчу, што есьці ня буду — карацей, я буду ісьці да апошняга. У нас пакуль трагедыя якаясьці ня здарыцца, ніхто разьбірацца ня будзе. Калі мяне сёньня зачыняць, я сёньня пачну галадаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG