Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі прафсаюз "IG Metall" падтрымаў беларускі прафсаюз РЭП


Радыё Свабода Лідэр найбуйнейшага прафсаюзу Нямеччыны "IG Metall" Юрген Пэтэрс, які адначасова зьяўляецца прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі мэталюргаў, накіраваў ліст падтрымкі Беларускаму прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) у сувязі з перасьледам яго актывістаў падчас нядаўняй прэзыдэнцкай кампаніі.

Спадар Пэтэрс паведаміў, што нямецкія прафсаюзы ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі, ведаюць пра затрыманьні й арышты незалежных прафсаюзных актывістаў, ператрус офісу прафсаюзу РЭП. Лідэр "IG Metall" запэўніў кіраўнікоў беларускага прафсаюзу, што гэты нямецкі прафсаюз будзе падтрымліваць усе дзеяньні ўраду Нямеччыны, Эўразьвязу і іншых міжнародных арганізацый, скіраваныя на абарону незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG