Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратар ОНТ падазраецца ў антыграмадзкіх кантактах зь непаўналетнімі


БелаПАН Папярэднім расьсьледаваньнем Кастрычніцкага РАУС Магілёва распачата крымінальная справа ў адносінах да 36-гадовага магіляўчаніна, апэратара карпункту Агульнанацыянальнага тэлебачаньня (канал ОНТ) у абласным цэнтры па частцы 1 артыкулу 173 (уцягненьне непаўналетніх у антыграмадзкія паводзіны) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Ён арыштаваны. Пра гэта БелаПАН паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, мужчына "на працягу пэўнага пэрыяду сыстэматычна ўцягваў у антыграмадзкія паводзіны непаўналетніх мясцовых жыхароў". Гэтыя дзеці ў асноўным зь непасьпяховых сем''яў, сацыяльныя сіроты. Колькі эпізодаў злачыннай дзейнасьці ўжо ўстаноўлена сьледзтвам, у УУС гаварыць пакуль што адмовіліся, але заявілі, што "гэта не адно і не двое дзяцей".

Пры вобшуку дому ў апэратара былі знойдзеныя альбомы з фатаграфіямі парнаграфічнага зьместу. Інфармацыя аналягічнага характару знаходзілася і ў яго кампутары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG