Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты “Партнэрства” застануцца за кратамі


Любоў Лунёва, Менск Арыштаваным сябрам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Міколу Астрэйку, Цімафею Дранчуку, Эніры Браніцкай, Аляксандру Шалайку і Дзянісу Нібійку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы.

Актывістаў “Партнэрства”, якое сваёй мэтай ставіла назіраньне за выбарамі, абвінавацілі ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы грамадзянаў.

Міколу Астрэйку, Эніру Браніцкую, Аляксандра Шалайку і Цімафея Дранчука затрымалі 22 лютага, а Дзяніса Нібійка — 16 сакавіка. Ім забараняюць сустрэчы са сваякамі.

Выключэньне зрабілі для Цімафея Дранчука, якому днямі дазволілі спатканьне з жонкай. Арыштаваным дазволілі ліставацца і атрымліваць перадачы раз на два тыдні й грашовыя пераводы на 50 тысяч рублёў раз на месяц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG