(Спадар: ) “Я прытрымліваюся толькі інтэлектуальнага посту, а што да фізычнага, то не. Вельмі люблю і паесьці, і калі-нікалі выпіць. Не магу я адмовіць сабе ў такіх радасьцях жыцьця! Ну а з Богам я неяк паразумеюся...”
(Хлопец: ) “Я лічу, што пасты дастаткова важныя. І ня толькі з пункту гледжаньня рэлігійнага культу, а з пункту гледжаньня таго, што гэта аздараўляе і душу, і цела”.
(Дзяўчына: ) “У дзяцінстве я трымала пост, таму што гэта было неабходна. Цяпер я магу выбіраць, але лічу, што пасты вельмі карысныя з пункту гледжаньня саманазіраньня. Чалавек у першую чаргу павінен зьвярнуць увагу на сябе і свае ўчынкі”.
(Спадар: ) “Гэта неад''емная частка ўсіх культаў рэлігійных, але мае гэтая традыцыя пад сабой і нешта рацыянальнае. З пункту гледжаньня самааздараўленьня. Напрыклад, я ведаю шмат людзей, і сябе магу да такіх аднесьці, якія карыстаюцца практыкай пастоў ня дзеля рэлігійных момантаў, а толькі дзеля аздараўленьня. Сапраўды, гэта добра ўплывае на самадысцыпліну. З пункту гледжаньня самадысцыпліны пост – добры сродак, каб утаймаваць свае жарсьці”.
(Дзяўчына: ) “Я проста і так сухая, калі буду пасьціць, то наагул буду вельмі худая і памру... Ха-ха-ха!”
(Спадарыня: ) “Бывае, што трыманьне пастоў становіцца вельмі небясьпечным для здароўя. Мая маці працуе на станцыі хуткай дапамогі, і ёй увесь час даводзіцца ратаваць бабулек, якія трацяць прытомнасьць з-за голаду, з-за строгіх пастоў”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці посьціце вы?”
(Дзяўчына: ) “Асабіста я не пашчу. Жаданьне такое ёсьць, але не пашчу, бо разумею, што ня вытрымаю. Салодкае люблю, мяска люблю, дый наагул для здароўя гэта, магчыма, і нядрэнна, але без фанатызму”.
(Спадарыня: ) “У нас дома гэта не прынята”.
(Спадар: ) “Я не трымаю пастоў, прынятых у каталіцкай і праваслаўнай цэрквах, таму што я пратэстант, і ў нас гэта крыху па-іншаму. У нас пасты адбываюцца напярэдадні якіх-небудзь падзеяў важных, каб узмацніць, да прыкладу, эфэкт малітвы. Напрыклад, перад выбарамі ў нас быў трохдзённы пост”.