Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Барадулін: "Расея ніяк ня можа пазбыцца імпэрскага мысьленьня"


Радыё Свабода Скобла: "У красавіку і ў Менску, і ў Маскве адзначаўся дзесяцігадовы юбілей саюзу Беларусі й Расеі. Гучала, як звычайна, інтэграцыйная рыторыка, але з націскам на тое, што беларусы й расейцы — адзін народ. На гэтую тэму выказаліся й Пуцін, і галоўны думец Грызлоў, і міністар замежных справаў Расеі Лаўроў. Ня кажучы ўжо пра галоўнага інтэгратара, які ў Менску. Да якой пары будзе існаваць пагроза з боку Расеі?"

(Рыгор Барадулін: ) "Яна вечная, гэтая пагроза. Таму што Расея ніяк ня можа пазбыцца імпэрскага мысьленьня. Яе ўсё цягне да імпэрыі. Савецкі Саюз быў той самай імпэрыяй — з чырвоным сьцягам і пяцікутнай зоркай замест арла. Пакуль Расея не адмовіцца ад імпэрскіх замашак, яна будзе старацца паглынуць Беларусь. Адзіная пакуль перашкода на гэтым шляху — нежаданьне Лукашэнкі быць падначаленым.

Я ня супраць Расеі, я ня супраць расейскага народу. Гэта вялікая культура, вялікі народ, але яму трэба навучыцца паважаць сваіх суседзяў. Быць вялікім за кошт другіх — гэта ня веліч. Дарэчы, вельмі добра пра нашу ўсходнюю суседку сказаў Уладзімер Ільліч Ленін: “Расея — турма народаў”. І другія ў яго выказваньні былі пра Расею, ня самыя прыемныя". (Рыгор Барадулін -- у "Вольнай студыі" Радыё Свабода)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG