Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Да 2020 Беларусь страціць каля 1 мільёна жыхароў"


Радыё Свабода Валер Карбалевіч: "К 20-годзьдзю Чарнобыльскай аварыі афіцыйныя ацэнкі дзейнасьці дзяржаўных органаў па вырашэньні праблем яе наступстваў даволі аптымістычныя. Улады робяць акцэнт на дасягненьні, а не на праблеме, даводзяць, што радыяцыйная абстаноўка ў пацярпелых раёнах стабільна паляпшаецца. Ці можна сьцьвярджаць, што праблема ліквідацыі наступстваў аварыі ў Беларусі вырашана?"

Адказвае былы намесьнік старшыні Белдзяржаграпрому Іван Нікітчанка:

(Іван Нікітчанка: ) “Мы знаходзімся ў самым пачатку наступстваў аварыі. Чарнобыль будзе шмат часу ўплываць на Беларусь. Той прагноз, які мы рабілі ў 1986-1987 гадах, цяпер спраўджваецца. Сьмяротныя выпадкі пачаліся праз 7-8 гадоў. У выніку з 1993 году пачалося зьмяншэньне колькасьці насельніцтва ў краіне. На сёньня яно зьменшылася амаль на 470 тысяч чалавек. Паводле прагнозаў дэмографаў, гэты працэс будзе цягнуцца да 2020 году, і Беларусь згубіць каля 1 мільёну жыхароў”.

(Чытаць поўны тэкст перадачы "Экспэртыза Свабоды")
XS
SM
MD
LG