Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмсілы пагадзіліся з прапановай Менгарвыканкаму – ісьці да Бангалору


Радыё Свабода Чарнобыльскі шлях-2006 пройдзе па маршруце: Акадэмія навук – вуліца Сурганава – плошча Бангалёр.

Менавіта такі варыянт прапанавалі сталічныя ўлады. Сёньня намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, які падаваў афіцыйную заяўку на правядзеньне Чарнобыльскага шляху, даў згоду на гэты варыянт.

Раней спадар Івашкевіч у сваёй заяўцы прасіў гарадзкія ўлады дазволіць сабрацца на Кастрычніцкай плошчы Менску 26 красавіка а 18-й гадзіне, прайсьці праспэктам Незалежнасьці (Скарыны) да Акадэміі навук, дзе меркавалася правесьці мітынг.

Віктар Івашкевіч падкрэсьліў, што гарадзкія ўлады ўзялі на сябе абавязацельствы паведамляць тым людзям, якія прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу, пра зьмены ў маршруце і не перашкаджаць ім рухацца па ходніках да Акадэміі навук. (ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG