На гэтым сходзе ад групы патрабуецца публічнае асуджэньне студэнткі. Калі ж Тацяна Дзядок не пакаецца, то групу пагражаюць расфармаваць як “палітычна ненадзейную”. Пра гэта старасьце паведаміў дэкан факультэту БДЭУ – Вышэйшай школы турызму – Мікалай Кабушкін.
Спачатку ад Тацяны патрабавалі напісаць тлумачэньне, што яна апынулася на плошчы выпадкова. Напісала паўпраўду – тое, што прыйшла туды падтрымаць сяброў, бо падзяляе іхныя палітычныя погляды. Наступным днём студэнтка прыйшла ў дэканат больш падрыхтаваная юрыдычна: спаслалася на артыкул 33 Канстытуцыі Беларусі, напісала заяву, што мае права на ўласную пазыцыю. Тым часам дэканат спрабаваў чыніць ціск на яе аднагрупнікаў. Расказвае Тацяна Дзядок:
(Дзядок: ) “Да дэкана пайшла наша стараста, ён вельмі моцна крычаў: маўляў, я павінна пакаяцца, прасіць у групы прабачэньня, каб група даравала мне мае паводзіны і ўзяла мяне на перавыхаваньне. Я кажу: “А што, калі група мяне падтрымае?” Ён адказаў: калі так будзе, то расфармуе, разаб''е наш касьцяк...”
За пару дзён да заплянаванага сходу ў дэканат выклікалі чацьвярых Тацяніных аднагрупнікаў: дзяўчыну, якая чакала пакой у студэнцкім інтэрнаце, хлопца, які добра вучыцца, але мае дазвол дэканату на вольнае наведваньне заняткаў, і двух “двоечнікаў”... Іх папярэдзілі, што калі яны выкажуцца на сходзе за Тацяну, то будуць мець праблемы.
(Дзядок: ) “Мне патэлефанавала дзяўчына, якая чакала месца ў інтэрнаце, і сказала: “Ты не перажывай! Ня так мне гэты інтэрнат патрэбны!”
Згаданая аднагрупніца Тацяны Вольга і цяпер прытрымліваецца меркаваньня, што свае погляды трэба адстойваць:
(Вольга: ) “Мы падтрымліваем усе разам Таню. Нам паведамілі, што будзе сход. Спачатку мы казалі, што супраць, але потым вырашылі – хай гэты сход адбудзецца. Мы ж ня ведаем, што там будзе – паглядзім. Але будзем, натуральна, падтрымліваць і абараняць Таню”.
Датэлефанавацца да дэкана Вышэйшай школы турызму Мікалая Кабушкіна на працягу двух дзён не ўдалося. Тым часам ягоная намесьніца Зоя Гарбылёва камэнтаваць сход адмовілася:
(Гарбылёва: ) “Кабушкін Мікалай Іванавіч – дэкан факультэту. Да яго ўсе пытаньні. Так, я яго намесьніца, але ўсе пытаньні – ягоная кампэтэнцыя. Я ж разумею, пра што будзе ісьці гаворка. Задавайце яму пытаньні!”
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што спробы прымусіць Тацяну Дзядок вінаваціцца перад аднагрупнікамі – гэта вяртаньне мэтадаў палітычнага ўціску сталінскіх часоў. Тады, кажа Стэфановіч, тое называлася “пакаянным словам ворага народу”.