На эміграцыі Мікола Шчаглоў-Куліковіч працягвае натхнёна служыць сваёй музе. У 1946-м ён арганізоўвае вандроўны Беларускі тэатар эстрады, які аб’ехаў з канцэртамі ўсю Заходнюю Нямеччыну. У гэты час кампазытар стварае музыку да Сьвятой літургіі. Жывучы ад 1950 году ў ЗША, ён выдаў пяць зборнікаў з апрацоўкамі народнага мэлясу і ўласнымі песьнямі, у ліку якіх “Беларусь, наша маці-Краіна” і “У гушчарах” на вершы Натальлі Арсеньневай, “Пагоня” Максіма Багдановіча.
УВЕСЬ ТЭКСТ
УВЕСЬ ТЭКСТ