Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты шукалі Вячаслава Сіўчыка ў кватэры ягонай маці


Любоў Лунёва, Менск Галіна Сіўчык у панядзелак патэлефанавала журналістам. Яна расказала, што ў пад’езьдзе зьявіліся людзі ў чорных скураных куртках. Яны сталі на лесьвіцы і ля вакна на пляцоўцы. Празь некалькі хвілінаў у кватэры пагасла сьвятло. Галіна Сіўчык выклікала электрыкаў ЖЭСу. Яна не адчыняла дзьвярэй кватэры, бо была ўпэўненая, што туды адразу ўвойдуць невядомыя.

Празь некалькі гадзінаў пад дзьвярыма зьявіліся некалькі байцоў спэцназу міліцыі. Адразу людзі ў цывільным пачалі званіць у кватэру і патрабаваць, каб адчынілі дзьверы. Ля пад’езду дому сталі два аўтамабілі.

А 9-й вечара да Галіны Сіўчык прыехалі Ірына Казуліна і Валеры Шчукін. Участковы інспэктар, якому дазволілі ўвайсьці ў кватэру, паказаў Галіне Сіўчык фатаздымак яе сына Вячаслава. Ён патлумачыў, што яго шукаюць як злачынцу. Гаворыць Галіна Сіўчык:

(Сіўчык: ) “Цяпер у нас адчыненыя дзьверы і поўная пляцоўка людзей бяз формы і некалькі чалавек у форме спэцназу. Прыйшоў участковы, мы яго выклікалі, але ён нейкі бездапаможны. Кажуць, што ў маёй кватэры хаваецца злачынца”.

(Карэспандэнтка: ) “Каго яны маюць на ўвазе?”

(Сіўчык: ) “Славу. Я дазваляю ўчастковаму ўсё праверыць у кватэры і пераканацца, што тут нікога няма”.

Вячаслава Сіўчыка, якога затрымалі за ўдзел у апазыцыйнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы, хочуць затрымаць і накіраваць у суд. Пасьля затрыманьня ён трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай і пазьбег адбыцьця арышту ў турме на Акрэсьціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG