Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Свае шарлатанскія прыёмы астролагі ўжываюць цяпер, каб дагадзіць рэакцыйным памкненням ворагаў міру”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 17 красавіка

“Звязда”, 1956 год. Кандыдат гістарычных навук З.Капыскі:

“Калі ў 1929—1933 гадах у капіталістычных краінах выбухнуў крызіс, астролагі стараліся запэўніць, што галоўным яго віноўнікам была… планета Сатурн. Свае шарлатанскія прыёмы астролагі ўжываюць цяпер, каб дагадзіць рэакцыйным памкненням ворагаў міру… Астралогія адцягвае грамадскую думку ад рэальных прычын эксплуатацыі, крызісаў, дапамагае ўтойваць ад народа сапраўдныя прычыны войнаў, у якіх зацікаўлены капіталістычныя манаполіі”.

“Ніва”, 1966 год. Сакрат Яновіч пра Слонім:

“Ён як бы абражаны, што слонімцы празявалі яго тысячагоддзе, не памянулі фанфарнай урачыстасцю. Хавае сваю старасць у млеўным бляску рэдкіх вулічных агнёў маладога Слоніма — туды імкнуцца вуліцы з патэтычнымі назвамі: Савецкая, Сацыялістычная, Чырвонаармейская, Энгельса… Магчыма, я паблытаў назвы, але кожны горад на Беларусі мае меншы ці большы асартымент такіх назваў вуліц”.

“Свабода”, 1996 год. Галоўны архітэктар Шклоўскага раёну Георгі Сіваеў пра бюст прэзыдэнта:

“Зараз адбываецца рэканструкцыя вёскі Александрыя. У цэнтральнай частцы і прадугледжваецца месца для ўстаноўкі бюста. Гэта мая ідэя зарэзэрваваць пляцоўку, дзе будзе пастаўлены помнік першаму прэзыдэнту Лукашэнку… Дрэнны ён будзе ці добры — гэта вырашыць народ. Будзе добры — будуць кветкі прыносіць, будзе дрэнны — будуць на вялікдзень яйкі аб яго разьбіваць…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG