Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Цылінская стала чэмпіёнкай сьвету на вэлятрэку


Радыё Свабода Беларуская раварыстка Натальля Цылінская стала чэмпіёнкай сьвету па вэлятрэку. Гэтага посьпеху яна дасягнула на чэмпіянаце сьвету ў францускім Бардо, у гіце на 500 мэтраў.

Натальля Цылінская, якая стартавала апошняй на гэтай самай кароткай дыстанцыі чэмпіянату, змагла абагнаць усіх суперніц, у тым ліку і алімпійскую чэмпіёнку Анну Мірс з Аўстраліі, паказаўшы вынік 34,152 сэкунды. Алімпійская чэмпіёнка апынулася на другім месцы з часам 34,352, на трэцім -- Лісандра Гуэра з Кубы.

Гэта ўжо пяты тытул чэмпіёнкі сьвету ў Натальлі Цылінскай.

Сёньня, 14 красавіка, бронзавую ўзнагароду ў групавой гонцы па ачках заваяваў беларус Васіль Кірыенка.
XS
SM
MD
LG