Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Беларусі рэагуюць на рэзалюцыю ПАРЭ?


Радыё Свабода Як у Беларусі рэагуюць на рэзалюцыю Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, якая не прызнае афіцыйныя вынікі выбараў у Беларусі і заклікае правесьці паўторныя прэзыдэнцкія выбары?

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына назвала рэзалюцыю “ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі”:

(Ярмошына: ) “ПАРЭ ня мае права прымаць падобных рэзалюцыяў, тым больш адносна дзяржавы, якая не ўваходзіць у гэтую міжнародную арганізацыю. Таму адносна сваіх дзяржаваў няхай усё што заўгодна прымаюць”.

Паводле старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў у міжнародных справах Вадзіма Папова, падобных рэзалюцыяў было ўжо многа. А рэзалюцыі ПАРЭ, наагул, маюць рэкамэндацыйны характар:

(Папоў: ) “Ну і няхай прымаюць на здароўе. Наш народ сваё слова сказаў. Было б зразумела, калі б прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта набралі прыкладна роўную колькасьць галасоў, то можна было б нешта абмяркоўваць. А так што абмяркоўваць?”

Лідэр ПКБ Сяргей Калякін заявіў, што ПАРЭ такім чынам пацьвердзіла стаўленьне апазыцыі да вынікаў выбараў:

(Калякін: ) “Мы вітаем, што сёньня і Эўразьвяз, і Рада Эўропы прынялі такія супольныя заявы аб тым, што выбары ў Беларусі не адпавядалі існым стандартам і ня могуць быць прыняты легітымнымі. Гэта патрабаваньне дэмакратычнай апазыцыі. Таму мы з задавальненьнем гэта ўспрымаем”.

Былы старшыня Савету Рэспублікі, акадэмік Аляксандар Вайтовіч ухваляе рэзылюцыю ПАРЭ і пагаджаецца з ацэнкай сытуацыі ў Беларусі:

(Вайтовіч: ) “Усё, што адбылося, адбылося незаконна. Лукашэнка — узурпатар сёньня. І з гэтай прычыны я лічу, што выбары павінны быць праведзены наноў, з выключэньнем Лукашэнкі як кандыдата ў прэзыдэнты. Ён не павінен удзельнічаць у выбарах. Гэта супярэчыць закону”.

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб кажа, што рэзалюцыя ПАРЭ для беларускіх уладаў — гэта пусты гук.

(Грыб: ) “Таму што ніхто ніякіх паўторных выбараў рабіць ня будзе. Улада не дапусьціць гэтага адназначна. Каб пагадзіцца з рашэньнем ПАРЭ пайсьці на паўторныя выбары — дык гэта ж трэба прызнаць, што тут было ашуканства, несумленныя выбары й так далей. Трэба прызнаць свае памылкі. Ня будзе гэтага. Гэта так, пусты гук”.

Гл.таксама • ПАРЭ заклікала Беларусь правесьці паўторныя выбары • Страсбур: якія вынікі дэбатаў у беларускім пытаньні? • А.Хэркель: расейскія дэпутаты прызнаюць зусім іншыя каштоўнасьці • Тадэвуш Івіньскі камэнтуе вынікі дэбатаў у ПАРЭ • Як афіцыйны Менск рэагуе на рэзалюцыю ПАРЭ?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG