Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як афіцыйны Менск рэагуе на рэзалюцыю ПАРЭ?


Радыё Свабода Сёньня ў Страсбуры Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы правяла дэбаты па беларускім пытаньні, а затым прыняла рэзалюцыю, у якой называе беларускія прэзыдэнцкія выбары сфальшаванымі і патрабуе правесьці паўторныя выбары. Як рэагуюць на гэта беларускія ўлады?

У інтэрвію нашаму радыё прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў адзначыў, што беларускі бок чакае канструктыўнага і прагматычнага дыялёгу зь міжнароднымі структурамі, у тым ліку з Парлямэнцкай Асамблеяй Рады Эўропы. І пакуль міжнародныя арганізацыі не адгукнуцца на гэты заклік, афіцыйная Беларусь ня думае ўсур’ёз рэагаваць на розныя заявы й рэзалюцыі:

(Папоў: ) “Мы ўжо неаднаразова падкрэсьлівалі, што да моманту выпрацоўкі нейкага ўзаемавыгаднага, узаемапрымальнага фармату супрацоўніцтва паміж нашым парлямэнтам і парлямэнтам эўрапейскім, парлямэнтам Рады Эўропы казаць пра нейкі больш-менш жвавы наш інтарэс да прыняцьця такіх дакумэнтаў у Радзе Эўропы не выпадае. Мы лічым гэта і малакарысным, і ня бачым у гэтым ніякай патрэбы”.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка МЗС, беларускі бок цяпер будзе чакаць захадаў з Эўропы:

(Папоў: ) “Хачу яшчэ раз падкрэсьліць, што мяч на палове прадстаўнікоў Рады Эўропы. Нашыя прапановы пра ўсталяваньне канструктыўнага, прагматычнага дыялёгу ў іх ёсьць ужо даўно. І дадаць нешта новае да гэтага на дадзены момант мы ня можам. І таму, нам падаецца, гэта тое пытаньне, якое цяпер павінны больш актыўна ставіць сабе менавіта прадстаўнікі Рады Эўропы”.

Беларускі афіцыйны бок ужо некалькі разоў заяўляў, што Беларусь ня зьбіраецца нават разглядаць як прадмет перамоваў непрызнаньне вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і правядзеньне новых выбараў кіраўніка дзяржавы, што прапануюць Эўрапарлямэнт і Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы.

Гл.таксама • ПАРЭ заклікала Беларусь правесьці паўторныя выбары • Страсбур: якія вынікі дэбатаў у беларускім пытаньні? • А.Хэркель: расейскія дэпутаты прызнаюць зусім іншыя каштоўнасьці • Тадэвуш Івіньскі камэнтуе вынікі дэбатаў у ПАРЭ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG