Аляксандра Казуліна затрымалі 25 сакавіка пасьля спробы на чале калёны дэманстрантаў прайсьці да турмы на Акрэсьціна, дзе ўтрымлівалі тых, хто пратэставаў супроць фальсыфікацыі выбараў. Экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта абвінавацілі ў арганізацыі вулічных непарадкаў. Раней яму выставілі абвінавачаньне ў злосным хуліганстве. Аляксандру Казуліну пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. Ён сваёй віны не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі.
Алег Грузьдзіловіч, Менск. Суд Цэнтральнага раёну Менску вырашыў, што “Аляксандар Казулін быў затрыманы законна”. На гэтай падставе адвакатам экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта адмоўлена ў зьмене меры стрыманьня для Аляксандра Казуліна.