Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць менчукі пра санкцыі Эўразьвязу супраць беларускіх чыноўнікаў?


Іна Студзінская, Менск Рада Эўрапейскага Зьвязу зацьвердзіла сёньня сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якія адказныя за ўдзел у фальсыфікацыях вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Ім забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу. Як да гэтага рашэньня ставяцца менчукі?

(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, ці варта забараняць беларускім чыноўнікам, якія вінаватыя ў фальшаваньні вынікаў выбараў, уезд у краіны Эўразьвязу?”

(Спадарыня: ) “Я станоўча да гэтага стаўлюся, таму што за ўсе дзеяньні трэба адказваць”.

(Карэспандэнтка: ) “А як жа з правамі чалавека? Чалавек вольны выбіраць, куды ехаць…”

(Спадарыня: ) “Але ж яны сваімі дзеяньнямі таксама парушалі чыісьці правы, правільна? І яны павінны панесьці пакараньне”.

(Хлопец: ) “Так ім і трэба, напэўна”.

(Спадар: ) “Я думаю, што гэта няправільна, калі чыноўнікам забараняюць ўяжджаць у краіны. Канечне, вельмі сумная сытуацыя, што нашым чыноўнікам усё ж забараняюць”.

(Спадар: ) “Сказаць, што я веру ў гэтыя выбары — я ня веру. Выбараў жа ніхто не прызнаў, атрымліваецца. Калі будзе прынятае такое рашэньне, гэта правільна будзе”.

(Студэнт: ) “Я стаўлюся да гэтага станоўча, бо таксама думаю, што выбары былі сфальсыфікаваныя. Гэта адэкватныя захады”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да забароны на ўезд беларускіх чыноўнікаў у краіны Эўразьвязу?”

(Хлопец: ) “Добра стаўлюся. Гэтыя людзі неяк павінны адказваць за свае дзеяньні, атрымаць нейкую перасьцярогу, каб не рабілі гэта ў будучым”.

(Дзяўчына: ) “Я таксама лічу, што гэта добра. Яны павінны зразумець, што людзі таксама разумеюць, што яны робяць, што людзі ня згодныя”.

(Карэспандэнтка: ) “Гэта ня будзе парушэньнем правоў чалавека, права на вольнае перасоўваньне?”

(Спадар: ) “Ведаеце, я ня ўпэўнены, што гэтыя захады будуць зробленыя, таму што Эўразьвяз больш гаворыць, чым робіць, насамрэч”.

(Студэнт: ) “Гледзячы, зь якога пункту гледжаньня меркаваць. Калі з пункту гледжаньня моладзі, я думаю, можна гэта зрабіць”.

(Карэспандэнтка: ) “Усё ж такі можна ці трэба?”

(Студэнт: ) “Я думаю, хутчэй, можна, чым трэба”.

(Дзяўчына: ) “Гэта не зусім правільна”.

(Спадар: ) “Я думаю, ня трэба гэта рабіць. Навошта забараняць? Мы жывем у свабоднай краіне”.

(Спадарыня: ) “Калі яны змогуць дакумэнтальна даказаць фальсыфікацыю выбараў і неяк юрыдычна абгрунтаваць свае дзеяньні, гэта іхнае права, мне падаецца, — уводзіць такія санкцыі”.

(Хлопец: ) “Я асабліва палітыкай не цікаўлюся, мяне гэта не хвалюе”.

(Спадар: ) “Ну, я ня ведаю. Самі няхай разьбіраюцца. Мне гэта, выбачайце, паралельна”.

(Спадар: ) “Я думаю, трэба забараніць. Таму што няма чаго ім там рабіць. А што — былі выбары? Не, канечне!”

(Спадар: ) “Рэч у тым, што гэтыя выбары выбарамі я не лічу. Гэта фарс. Загадзя было ясна, хто пераможа. А што чыноўнікі неўязныя нікуды ў нармальныя краіны — так ім і трэба. У мяне інфармацыі значна больш, чым у звычайнага беларуса”.

(Хлопец: ) “Я ў палітыцы разьбіраюся слаба, думаю, што ня маю права рабіць нейкія высновы. У кожнай краіны свая ўласная палітыка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG