Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч здаў зброю ў міліцыю


Радыё Свабода Сёньня Мікалай Аўтуховіч, які знаходзіцца ў ізалятары Ваўкавыскага РАУС, пагадзіўся здаць зброю, што зарэгістраваная на яго. Карабін і паляўнічую дубальтоўку даставілі ў міліцыю й здалі маёру Парфёнаву сябры прадпрымальніка. Пра гэта паведаміў адзін зь іх — Уладзімер Асіпенка.

У абвестцы пра пошук Мікалая Аўтуховіча, які хаваўся два месяцы, было пазначана, што ён узброены чатырма адзінкамі зброі. Аднак газавы пісталет у яго забраў сьледчы падчас арышту яшчэ мінулай восеньню, а карабін і дубальтоўка заставаліся ў яго дома ў Ваўкавыску. Іншай зброі на яго не зарэгістравана, паведаміў Уладзімер Асіпенка.

Мікалая Аўтуховіча затрымалі 8 красавіка ўвечары ў Менску і ўначы даставілі ў Ваўкавыск. На яго склалі адміністрацыйны пратакол. Сёньня, магчыма, яго зноўку могуць зьмясьціць пад хатні арышт. Дагэтуль ён быў у вышуку.

9 лютага Мікалай Аўтуховіч не зьявіўся на судовы працэс у Горадні, які меў пачацца ў Кастрычніцкім раённым судзе гораду. Міліцыянт, які павінен быў даставіць яго з Ваўкавыску, не знайшоў прадпрымальніка дома, дзе той знаходзіўся пад хатнім арыштам. Прадпрымальніка абвінавачваюць у тым, што ён ухіляўся ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры.

Летась на час сьледзтва яго пасадзілі за краты. Мікалай Аўтуховіч праводзіў галадоўку пратэсту супраць свайго арышту спачатку ў гарадзенскай турме, потым у рэспубліканскім турэмным шпіталі, адкуль яго 28 сьнежня 2005 году перавезьлі у Ваўкавыск і зьмясьцілі пад хатні арышт. За 74 дні галадоўкі ён схуднеў на 38 кіляграмаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG