Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходняя прэса пра Беларусь


Радыё Свабода Сёньня ў Люксэмбургу міністры замежных справаў краінаў Эўрапейскага зьвязу павінны зацьвердзіць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. Публікацыі ва ўплывовых эўрапейскіх выданьнях сёньня зноў прысьвечаныя Беларусі.

Аўстрыйская Der Standard прыводзіць рэакцыю афіцыйнага Менска на сёньняшняе рашэньне эўрапейскіх мінстраў у Люксэмбуруг. Газэта цытуе словы прэсавага сакратара беларускага МЗС Папова пра недальнабачнасьць санкцыяў і пра тое, што Менск заклікае ЭЗ адмовіцца ад падобных безадказных крокаў.

Тым часам, падае аўстрыйскае выданьне, кіраўніцтва ЭЗ застаецца пасьлядоўным – візавыя санкцыі будуць прынятыя супраць 31 беларускага чыноўніка, якія нясуць адказнасьць за недэмакроатычнасьць выбараў і парушэньняў правоў чалавека ў часе выбарчай кампаніі. Сьпіс імёнаў будзе агучаны сёньня. Вядома, што першым у ім стаіць Аляксандар Лукашэнка. Як піша Der Standard, адначасна эўрапейскае кіраўніцтва абдумвае і іншыя крокі ў дачыненьні да Беларусі. Паводле эўракамісара Бэніты Фэрэра-Вальднэр, паралельна з сакцыямі супраць афіцыйнага Менска, пачнецца больш шырокая падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасьці.

Нямецкая DPA камэнтуе прамову Аляксандра Лукашэнкі ў часе ягонай трэцяй інаўгурацыі. “Дзяржаўны аппарат вырашыць праблемы людзей, жыцьцё ў вёсцы стане больш камфартабэльным, павялічыцца даходы насельніцтва” –усё гэтыя і іншыя абяцаньні беларускага прэзыдэнта ёсьць поўным наборам з прамоваў на колішніх з’ездах КПСС. Як пішуць нямецкія журналісты, “заўсёды строгі прэзыдэнт, бадай, не ўсьміхаўся і цяпер. На цырымоніі прысягі ён быў апрануты ў пашыты для гэтай працэдуры цёмна-блакітны касьцюм. Затым людзі мусілі чакаць прыкладна 20 хвілінаў, каб убачыць лукашэнку ў іншым адзяненьне – ў маршальскай форме галоўнакамадуючага ў часе ваеннага параду на Кастрычніцкай плошчы. Дзяржаўная тэлевізія ў сваім прамым рэпартажы паказвала галовы салдат, якія стаялі на выцяжку. Гэта была та самая плошча, дзе некалькі дзён таму ўлады гвалтоўна разганялі апазыцыю”.

Сёньняшняя Frankfurter Allgemeine надрукавала вялікае інтэрвію журналіста Маркуса Венэра з лідэрам беларускай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам. Тэма размовы прысьвечаная маскоўскім плянам што да Беларусі, прэзыдэнту Лукашэнку, а таксама ролі Бэрліна ў дэмакратызацыі Беларусі. Як вынікае з публікацыі, пасьля падзеяў на кастрычніцкай плошчы слова Беларусь цяпер у многіх эўрапейцаў асацыюецца ня толькі зь яе кіраўніком-дыктатарам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG