Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці адбыліся два флэш-мобы з нагоды інаўгурацыі


Радыё Свабода, Берасьце Адразу дзьве флэш-моб акцыі прысьвечаныя інагурацыі Аляксандра Лукашэнкі і сытуацыі з патрабаваньнем Расеі прадаць "Белтрансгаз" правялі ў Берасьці маладзёвыя актывісты.

Першая адбылася а дванаццатай гадзіне: каля трыццаці актывістаў павесілі каля ўваходу на цэнтральны рынак Берасьця партрэт дзейнага прэзыдэнта. І калі да моладзі пачалі далучацца людзі, роўна ў дванаццаць гадзін у актывістаў (пачатак афіцыйнай інагурацыі Аляксандра Лукашэнкі) зазванілі будзільнікі, а партрэт Лукашэнкі быў кінуты ў сьметніцу.

Наступная акцыя адбылася праз дзьве гадзіны каля Расейскага консульства, куды невядомыя маладыя людзі прыцягнулі папяровую трубу з надпісам “Белтрансгаз – не аддамо”. Дзяжурны міліцыянт паспрабаваў затрымаць актывістаў і выклікаў супрацоўнікаў КДБ. У выніку з трыма маладымі людзьмі, якія засталіся на месцы акцыі, правялі прафіляктычную гутарку, а аднаго зь іх, які спрабаваў сфатаграфаваць затрыманьне, прымусілі засьвяціць стужку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG