Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Празе свае пасланьні накіравалі на крылах папяровых самалётаў


Радыё Свабода Дзесяткі папяровых самалёцікаў са свамі пажаданьнямі А.Лукашэнку падрыхтавалі беларусы, якія жывуць у Чэхіі. Да моманту інаўгурацыі яны запусьцілі самалёты на тэрыторыю беларускага пасольства.

Сярод пасланьняў, напісаных на крылах, былі: “ Мы не верым у тваю перамогу”, “Вяртайся у калхоз”, “ Перадайце Лукашэнку, што Скарына жыў у Празе, а не ў Пецярбургу”, “Третьего не дано!”, “Слава нашым братам у няволі” і інш. На акцыю была выкліканая чэская паліцыя. Тады ўдзельнікі вырашылі працягнуць дзейства каля расейскай амбасады, дзе выказалі асуджэньне маскоўскаму кіраўніцтву за падтрымку беларускага рэжыму.

У паштовую скрынку беларускага пасольства таксама быў апушчаны допіс са словамі Вацлава Гаўла, якія ў свой час сталі лёзунгам чэхаславацкай аксамітнай рэвалюцыі : „Pravda a láska zvítězí nad zlem a nenávistí“ – “Праўда і любоў перамогуць зло і нянавісьць”. На самалётах таксама былі рэпрадукаваныя лёзунгі чэскай вясны “Мы любім Гаўла”. Некалькі дзён таму дыпляматы беларускага пасольства не адчынілі Вацлаву Гаўлу, калі той хацеў наведаць прадстаўніцтва і перадаць свой допіс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG