(Маладзён: ) “Гэта нічога ня дасьць: не паедуць яны ў Эўропу адпачываць, дык паедуць тады ў іншыя мясьціны”.
(Спадар: ) “Я думаю, што гэта няправільна. Выбары былі дэмакратычнымі. А па-другое, усё роўна чыноўнікі будуць туды езьдзіць. Таму што эўрапейцам нікуды ня дзецца. Бо наша Беларусь — сярэдзіна Эўропы. Гэта ўсё — палітычныя гульні”.
(Малады спадар: ) “Дарэмна яны гэта робяць: гэтыя захады нічога не дадуць. Я не разумею — чаго яны ўвогуле дамагаюцца? Мы абралі гэтага прэзыдэнта — значыцца, ён нам падабаецца. І ўсё”.
(Маладзён: ) “Няма ў гэтым сэнсу. Беларускі народ зрабіў свой выбар, і Эўрапейскі Зьвяз павінен падтрымаць думку народу”.
(Малады спадар: ) “У гэтай забароне сэнсу няма, бо Рэспубліка знаходзіцца ў сярэдзіне Эўропы, і кантактаваць трэба”.
(Спадар: ) “Я ня вельмі ўпэўнены, што гэта дасьць нейкія вынікі. Ну, але ж трэба нешта рабіць з гэтым беззаконьнем”.
(Спадар: ) “З ацэнкай Эўрапарлямэнту нашых выбараў я абсалютна згодзен, але ня ведаю, ці гэта адпаведны мэтад — не пушчаць нашых дарагіх кіраўнікоў у іншыя краіны. Яны й так нікуды ня езьдзяць. Ім, па-мойму, і тут нядрэнна сядзець ды чыніць розныя брыдкасьці. Іх, па-мойму, такія забароны не засмучаюць”.
(Сталы спадар: ) “Я думаю, што да такіх рэзалюцый цяперашняе беларускае кіраўніцтва ўжо адаптавалася, прызвычаілася. Карацей кажучы, гэта рэзалюцыя занадта мяккая й маладзейсная. Трэба шукаць новыя мэтады ўзьдзеяньня на такія рэжымы, як у нас. Рэзалюцыя канкрэтнага эфэкту ня дасьць. Безумоўна, выбары былі праведзены з грубымі парушэньнямі законнасьці, і рэзалюцыя, канечне, слушная, але яна занадта лібэральна-памяркоўная”.
(Спадар: ) “Я цалкам згодзен з учарашнім афіцыйным выступам прадстаўніка нашага МЗС наконт таго, што Эўрапарлямэнт ня мае адносін да нашых выбараў”.
(Маладзён: ) “Я згодзен з тым, што гэта забарона нічога ня дасьць. Але што яшчэ больш сур’ёзнае яны могуць ужыць — прыехаць на танках? Гэта ж таксама ня выйсьце насамрэч”.
(Спадар: ) “Я думаю, што кіраўнікі Эўразьвязу дастаткова дасьведчаныя людзі, таму й прымаюць адпаведныя рашэньні што датычыць нашых дзяржаўных чыноўнікаў. Безумоўна, у эўрапейскіх структурах валодаюць пэўнай інфармацыяй наконт прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі — і, напэўна, могуць рабіць абгрунтаваныя высновы”.
Гл.таксама Эўрапарлямэнт не прызнае Лукашэнку прэзыдэнтам і патрабуе паўторных выбараў Мілінкевіч і Вячорка ў Страсбуры віталі рэзалюцыю Эўрапарлямэнту Эўрапарлямэнт заклікае правесьці паўторныя выбары ў Беларусі Як рэагуюць у Менску на рэзалюцыю Эўрапарлямэнту? Афіцыйны Менск рэагуе на рэзалюцыю Эўрапарлямэнту Што думаюць на вуліцах Менску пра рэзалюцыю Эўрапарлямэнту? 5 красавіка: Эўрапарлямэнт падрыхтаваў 6 праектаў рэзалюцыі па Беларусі [фота]