Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд скасаваў папярэджаньне партыі БНФ і ПКБ


Радыё Свабода Вярхоўны суд скасаваў пісьмовае папярэджаньне Партыі БНФ і Партыі камуністаў Беларускай, вынесенае Міністэрствам юстыцыі за тое, што яны нібыта ўмешваюцца ў дзейнасьць дзяржаўных органаў. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода кіраўнік арганізацыйна-праўнай камісіі Партыі БНФ Уладзімір Лабковіч.

Мін''юст вынес папярэджаньне гэтым партыям у лютым 2006 году ў сувязі са зваротамі іх лідэраў Вінцука Вячоркі і Сяргея Калякіна ў раённыя органы ўлады з просьбай патлумачыць парадак фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў.

"Міністэрства юстыцыі вырашыла “прагнуцца” і ўгледзела ў гэтых зваротах умяшаньне ў дзейнасьць дзяржаўных структур",– патлумачыў спадар Лабковіч.–"Але гэта такі абсурд, што нават Вярхоўны суд і прадстаўнік пракуратуры Рэспублікі Беларусь прынялі рашэньне, што гэта незаконнае папярэджаньне".

Разам з тым, як паведаміў Лабковіч, у дачыненьні да Партыі БНФ Вярхоўны суд пакінуў у сіле другі пункт папярэджаньня Мін''юсту, які тычыўся абвінавачаньня ў неадпаведнасьці дзейнасьці некаторых арганізацыйных структураў партыі яе статуту і заканадаўству.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG