Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынцу загадана спыніць адпачынак і вярнуцца на "хімію"


Радыё Свабода, Віцебск Толькі ўчора Павал Севярынец прыехаў у Віцебск зь вёскі Малое Сітна, дзе ён адбывае “хімію” за арганізацыю масавай акцыі пратэсту супраць фальсыфікаваных вынікаў рэфэрэндуму 2004 году. Чатыры вольныя дні ён атрымаў пасьля вымушанае адтэрміноўкі ягонага чарговага адпачынку, у які адміністрацыя спэцкамэндатура не адпусьціла яго напярэдадні 19-га сакавіка.

Сёньня апоўдні да спадара Севярынца прыйшоў супрацоўнік Першамайскага райаддзелу міліцыі, каб праверыць, ці не ад''ехаў ён зь Віцебску. А крыху пазьней патэлефанаваў прадстаўнік адміністрацыі Ветрынскае спэцкамэндатуры Валеры Гуцалюк, які паведаміў, што заўтра да 14.00 Павал мусіць вярнуцца ў Малое Сітна.

Паводле Паўла Севярынца, на ўсе пытаньні пра прычыны скарачэньня адпачынку спадар Гуцалюк адказваў адной фразай : "Ёсьць такое слова “трэба”".

Што да меркаваньняў самога спадара Севярынца, то такіх прычынаў можа быць прынамсі дзьве. Першая – гэта “перастрахоўка”спэцкамэндатуры, каб палітычны “хімік” раптам не паехаў 8-га красавіка ў Менск і не зладзіў якой акцыі пад час інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Другая прычына, мажліва, зьвязаная з рэпрэсіямі супраць сяброў "Маладога фронту". Прыехаўшы ўчора дахаты, Павал шмат размаўляў пра гэта па тэлефоне са сваімі сябрамі. У тым выпадку, калі ягоны тэлефон праслухоўваецца, моладзевы актывіст лічыць гэтую прычыну найбольш верагоднай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG