Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндзкая пракуратура – пра сьмерць Мілошавіча


Радыё Свабода Галяндзкая пракуратура, якая вывучае прычыны сьмерці былога лідэра Югаславіі Слабадана Мілошавіча, заявіла, што сьмерць Мілошавіча ня стала вынікам нейкіх наўмысных злачынных дзеяньняў.

Паводле вынікаў расьсьледаваньня галяндзкай пракуратуры, былы кіраўнік Югаславіі памёр натуральным чынам.

Нагадаем, 11 сакавіка Слабадана Мілошавіча без прыкметаў жыцьця знайшлі ў ягонай камэры ў ізалятары Гааскага трыбуналу.

***

Тым часам у Бялградзе аднавіліся перамовы аб далейшым збліжэньні Сэрбіі ды Чарнагорыі з Эўразьвязам. Перамовы сталі магчымыя пасьля таго, як прэм’ер-міністар Сэрбіі і Чарнагорыі Ваіслаў Каштуніца цьвёрда паабяцаў ў найбліжэйшым будучым затрымаць Ратка Младзіча, былога камандуючага войска басьнійскіх сэрбаў, і перадаць яго ў Гаагу. Эўразьвяз папярэдзіў, што перамовы могуць перарвацца, калі Младзіч, якога абвінавачваюць ў ваенных злачынствах, ня будзе перададзены Гааскаму трыбуналу да канца красавіка.
XS
SM
MD
LG