Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску адзначаць 7-ю гадавіну сьмерці Генадзя Карпенкі


Радыё Свабода Сёньня спаўняецца 7 гадоў, як пайшоў з жыцьця Генадзь Карпенка. Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі зьбіраюцца правесьці акцыю памяці дзеяча дэмакратычнага руху краіны.

У 1999 годзе Генадзь Карпенка быў прызнаным лідэрам дэмакратычнага руху, зь ягоным імем прыхільнікі пераменаў зьвязвалі свае асноўныя спадзяваньні. Аднак іх абарвала заўчасная сьмерць Генадзя Карпенкі 7 красавіка 1999 году. Застаецца шмат пытаньняў адносна магчымай датычнасьці ўладаў да гэтай сьмерці. У беларускай апазыцыі кажуць: адказы на ўсе пытаньні зьявяцца толькі па зьмене ўлады. Што да калегаў Генадзя Карпенкі па Аб’яднанай грамадзянскай партыі, яны раўняюцца на яго й сёньня. Кажа Людміла Гразнова.

(Гразнова: ) “Для мяне Карпенка – гэта сьцяг нашай Беларушчыны, сьцяг нашай свабоды і дэмакратыі. І ня толькі ў такім высокім сэнсе, але й чыста ў чалавечым. Бо ён быў вельмі прыязны і блізкі да ўсіх, хто яго акружаў. І я асабіста яму вельмі ўдзячная за падтрымку, якую атрымала ад яго, за добрыя словы, за павагу і пільнасьць. Тое, што ён ад нас пайшоў, — а гэта трэба расьсьледаваць – было вялікай стратай. Магчыма, мы толькі таму цяпер прачынаемся. Быў бы сярод нас Карпенка, гэта было б хутчэй”.

Старшыня менскай гарадзкой арганізацыі АГП Ігар Шынкарык распавёў пра тое, як прапануецца адзначыць дзень памяці Генадзя Карпенкі.

(Шынкарык: ) “ Мы вырашылі зрабіць такі мірны флэш-моб, выйсьці без партрэтаў, але ў джынсавай вопратцы, з блакітнымі ці джынсавымі стужкамі ды іншымі аксэсуарамі. Наладзіць увечары такі прамэнад ад Кастрычніцкай плошчы да кінатэатра “Цэнтральны”.
XS
SM
MD
LG