Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў і Кукан па-рознаму ацэньваюць вынікі выбараў Беларусі


Радыё Свабода Эўразьвяз павінен вырашаць праблемы зь Беларусьсю шляхам дыялёгу, а не праз спробы ізаляцыі, – заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі ў сталіцы Славакіі Браціславе.

Камэнтуючы сытуацыю пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія Эўразьвяз палічыў недэмакратычнымі, Лаўроў сказаў:

(Лаўроў: ) "Калі ў Эўразьвязу ёсьць нейкія пытаньні ў дачыненьні да дзейнасьці ўраду той ці іншай краіны, іх неабходна ўрэгуляваць праз дыялёг, а не праз спробы ізаляваць гэтую краіну ў эўрапейскіх справах".

Пры гэтым міністар Лаўроў дадаў, што Расея ведае пазыцыю Эўразьвязу адносна нядаўніх выбараў у Беларусі і ва Ўкраіне, а таксама сытуацыі вакол Прыднястроўя.

"Мы зыходзім з неабходнасьці выкарыстоўваць ва ўсіх гэтых выпадках адзіныя стандарты. У Эўразьвязу гэта не атрымліваецца", – зазначыў кіраўнік расейскага МЗС.

У сваю чаргу міністар замежных справаў Славаччыны Эдуард Кукан заявіў, што ў Масквы і Браціславы ёсьць супярэчнасьці адносна сытуацыі ў Беларусі.

"Нашы погляды ў гэтым пытаньні адрозьніваюцца. Мы патлумачылі адзін аднаму наша разуменьне. Мы не хацелі б, каб у выніку мер, што будзе прымаць Эўразьвяз, цярпела насельніцтва Беларусі, мы хочам супрацоўнічаць", – зазначыў Эдуард Кукан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG