У сваёй сёньняшняй прамове канцлер Вольфганг Шусэль назваў лідэра беларускай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча “разумным і адказным чалавекам”, які “заслужыў магчымую палітычную і фінансавую падтрымку”.
Паводле словаў Шусэля, Аўстрыя як цяперашні старшыня Эўразьвязе настойвае на падтрымцы палітычных рухаў, незалежных СМІ і радыёпраграмаў у Беларусі.
Акрамя таго, Эўразьвяз павінен падтрымаць увядзеньне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, сказаў аўстрыйскі кіраўнік. Ён удакладніў: “Рэжым застанецца мэтай нашых санкцыяў да таго часу, пакуль існуюць аўтарытарныя мэтады і здушэньне грамадзянскай супольнасьці”.
У сваім выступе перад эўрапрлямэнтарамі аўстрыйскі канцлер заявіў, што прэзыдэнт Лукашэнка пазначаны першым у сьпісе беларускіх афіцыйных асобаў, якім будзе забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу.
(Шусэль: ) "На апошнім эўрапейскім саміце мы ўнесьлі імя Аляксандра Лукашэнкі ў сьпіс асобаў, якім будзе забаронены ўезд у Эўразьвяз. Мы гатовыя ўвесьці санкцыі супраць усіх тых, хто нясе адказнасьць за падаўленьне мірных дэманстрацыяў у Беларусі. Пытаньне аб гэтым будзе абмяркоўвацца на наступнай нарадзе міністраў замежных справаў Эўрапейскага Зьвязу ў Люксэмбургу.”
У часе сёньняшняга выступу ў Эўрапарлямэнце Вольфганг Шусэль падкрэсьліў, што кіраўніцтва ЭЗ настойвае на вызваленьні ўсіх арыштаваных у Беларусі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту і, перш за ўсё, былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.
Паводле Вольфганга Шусэля, "сытуацыя ў Беларусі застаецца драматычнай: беларускія ўлады надзвычай брутальна абыходзяцца з апазыцыяй. Сотні па-ранейшаму застаюцца ў турмах".