Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіў у вызваленьні экс-амбасадара Машкевіча


Радыё Свабода Першы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Марыюш Семаковіч паведаміў “Свабодзе”, што менскі гарадзкі суд прыняў адмоўнае рашэньне па апэляцыі адваката былога амбасадара Марыюша Машкевіча на рашэньне Ленінскага раённага суду, які засудзіў спадара Машкевіча да 15 сутак арышту.

Цяпер спадар Машкевіч працягвае знаходзіцца ў першым клінічным шпіталі Менску, на абсьледаваньні кардыёлягаў, якія выявілі ў яго праблемы з сэрцам.

Пасьля курса лячэньня спадар Машкевіч вымушаны будзе дабыць 10 сутак у турме на Акрэсьціна.

Першы сакратар польскай амбасады ў Менску Марыюш Семаковіч зазначыў, што сёньня ў МЗС Беларусі накіраваная нота з просьбай вызваліць спадара Машкевіча ад пакараньня.

Гл.таксама • Варшава: бацька Марыюша Машкевіча пачаў галадоўку (фота)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG