Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва ў справе Казуліна працягнецца некалькі месяцаў


Інтэрфакс Сьледчыя мерапрыемствы па крымінальных справах, распачатых у адносінах да Аляксандра Казуліна, могуць цягнуцца як мінімум два месцы. Пра гэта паведамілі "Інтэрфаксу" ў пракуратуры Менску.

Суразмоўцы агенцтва дадалі, што калі на працягу двух месяцаў пасьля пачатку сьледзтва ўзьнікнуць пытаньні, якія патрабуюць дадатковага вывучэньня, тэрмін можа быць працягнуты яшчэ на месяц, а потым яшчэ на шэсьць месяцаў.

У менскай пракуратуры таксама паведамілі, што адмова падазраванага ад дачы паказаньняў сьледзтву не зьяўляецца чымсьці ўнікальным, “гэта здараецца даволі часта”.

Як мы паведамлялі, Аляксандар Казулін адмовіўся даваць паказаньні, паколькі на ягоную думку “ягоная справа палітычна матываваная і сфабрыкаваная ўладай для барацьбы з палітычным супернікам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG