Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адбыўся пікет ля беларускай амбасады (фота)


Паўло Зубюк, Кіеў Сёньня ў Кіеве адбылося пікетаваньне беларускае амбасады, арганізаванае ініцыятывай “Свабода бязь межаў” з нагоды інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якая мелася адбыцца сёньня, але была адкладзена зь невядомых прычынаў.

Ад украінскіх уладаў пікетчыкі патрабавалі абвесьціць пэрсонамі нон-грата беларускіх чыноўнікаў, якія парушалі выбарчыя выбарчае заканадаўства і правы чалавека.

Удзельнікі акцыі павязалі на дрэвы насупраць амбасады чорныя стужкі і арганізавалі своеасаблівую “галерэю” фотаздымкаў з разгону мірных акцыяў пратэсту ў Менску.

Акрамя таго, мінакам былі раздадзеныя інфармацыйныя улёткі пра апошнія падзеі ў Беларусі.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG