Сяргея Атрошчанку шосты дзень шукаюць праваабаронцы, палітычныя партыі, журналісты. Да іх далучылася і прадстаўніцтва офісу АБСЭ ў Беларусі, якое напярэдадні папрасіла адгукнуцца сваякоў пацярпелага, а таксама відавочцаў падзеяў 25 сакавіка. У 9-м клінічным шпіталі, куды, паводле сьведкаў, быў дастаўлены Сяргей Атрошчанка, зьвестку пра ягоную сьмерць не пацьвярджаюць.
(Лекарка: ) “Зараз, пачакайце, зірну. А з чым ён паступіў?”
(Карэспандэнт: ) “Траўма галавы…”
(Лекарка: ) “Атрошчанка ў нас? З траўмай галавы? Ён, ведаеце, у моргу можа быць, гэта ня выключана. Але ў нас?.. 25-га, вы кажаце, ён паступіў?.. Не, у нас Атрошчанкі няма. Дайце яшчэ на “О” прозьвішчы зірну... Не, няма. Затэлефануйце ў морг”.
У судова-мэдычнай экспэртызе таксама даюць адмоўны адказ.
(Супрацоўніца экспэртызы: ) “Не, не прывозілі — ні Атрошчанку, ні Отрощенко. Нам з гэтым пытаньнем тэлефануюць ужо цэлы дзень”.
Раней праваабарончы цэнтар “Вясна” паведамляў, што 27 сакавіка да іх тэлефанаваў нейкі чалавек, які назваўся сваяком Атрошчанкі й сказаў, што патрэбныя лекі для пацярпелага. Аднак дагэтуль у офісе той чалавек не зьявіўся.
А вось пэнсіянэр Уладзімер Шадэнка, які з траўмай галавы 25 сакавіка быў дастаўлены ў 4-ю клініку Менску, зьдзіўляецца, што ягонага прозьвішча сярод пацыентаў няма.
(Шадэнка: ) “Яны мяне выкінулі праз тры гадзіны. Але я там быў, і цяпер хачу заявіць, што я ёсьць. Яны прозьвішча маё хаваюць, а я хачу, каб усе ведалі: менавіта я там быў. Чаму хаваюць прозьвішчы пацярпелых — халера іх ведае”.
Цягам тыдня Беларускае тэлебачаньне цьвердзіць пра “зьверскае зьбіцьцё” апазыцыянэрамі здымачнай групы Першага нацыянальнага каналу. Аднак, карцінка малавыразная, і сьведкі са сьмехам расказваюць пра закіданьне тэлевізійнікаў сьнежкамі. Супрацоўніца прэсавай службы БТ Сьвятлана Краскоўская таксама ня мае інфармацыі пра стан здароўя калегаў.
(Карэспандэнт: ) “Вашыя супрацоўнікі ўсё ж былі шпіталізаваныя ці не?”
(Краскоўская: ) “Я не валодаю такой інфармацыяй”.
(Карэспандэнт: ) “Але, прынамсі, яны ўжо на працы?”
(Краскоўская: ) “Я ня ведаю. Мы зь імі не кантактуем. У нас досыць вялікая колькасьць людзей працуе ў кампаніі, таму не было такой мэты і такой задачы — сачыць за здароўем нашых супрацоўнікаў. Вы самі ўявіце — у нас працуе 2500 чалавек у кампаніі!”
25 сакавіка на прэсавай канфэрэнцыі міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў казаў, што пацярпелі ў вулічнай бойцы двое дэмантрантаў і восем міліцыянтаў. Пазьней гэта пацьвердзіў і генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч. У прэсавай службе ўнутраных войскаў сказалі, што ўсе параненыя міліцыянты адчуваюць сябе здавальняюча й вярнуліся на службу. Пра характар раненьняў там не паведамілі.
Гл.таксама Знойдзены яшчэ адзін моцна зьбіты ўдзельнік падзеяў 25 сакавіка