Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нью-Ёрк Таймз”: заявы “Газпрому” аслабляюць пазыцыі Лукашэнкі


Радыё Свабода Амэрыканскі штодзёньнік “Нью-Ёрк Таймз” піша сёньня пра пляны расейскай кампаніі “Газпром” ад наступнага году падвысіць цэны на газ для Беларусі да рынкавага роўню.

Паводле выданьня, гэтыя заявы прадстаўнікоў “Газпрому” надалей аслабляюць пазыцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Газэта адзначае, што пасьля 20 сакавіка Лукашэнка толькі аднойчы зьявіўся на дзяржаўным тэлебачаньні, і гэта выклікае шматлікія пытаньні пра тое, у якім ён стане. Калі “Нью-Ёрк Таймз” у сераду зьвярнулася па камэнтар да кіраўніка прэзыдэнцкай прэсавай службы Паўла Лёгкага, той заявіў, што пытаньне аб здароўі Лукашэнкі ня вартае ўвагі, бо той “больш чым здаровы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG